У Салігорскім раёне пенсіянер атруціўся чадным газам

У Салігорскім раёне пенсіянер атруціўся чадным газам

У Салігорскім раёне 76-гадовы пенсіянер загінуў ад атручэння чадным газам. Здарэнне адбылося ў жылым доме ў вёсцы Даманавічы — мужчыну знайшлі ўжо мёртвым раніцай 10 снежня і паведамілі пра гэта ў экстраныя службы.

Як перадае прэс-служба МНС, прычынай здарэння магла стаць няправільная эксплуатацыя печкі — загінулы зарана зачыніў засланку коміна.

З пачатку года ў розных раёнах Беларусі ад атручэння чадным газам загінула каля двух дзясяткаў чалавек. Часцей за ўсё гэта вынік няправільнага абыходжання з пячным абсталяваннем, аднак у студзені інцыдэнт з гібеллю людзей адбыўся ў гарадскім шматкватэрным доме ў Барысаве. Тады смяротнае атручэнне атрымалі адразу дзве сям’і.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі