У Салігорску міліцыя ачапляла гандлёвы цэнтр "N3 PLAZA"
Гандлёвы цэнтр "N3 PLAZA" у Салігорску
20 лютага ў Салігорску міліцыя ачапіла гандлёвы цэнтр "N3 PLAZA", з будынка эвакуявалі людзей. У сацсетках з'явіліся паведамленні аб мініраванні.
Прэс-служба УУС Минаблвыканкама назвала гэтыя паведамленни фэйкам. Прычынай эвакуацыі людзей і ачаплення будынка стала сумка, якую забыла дзіця.
Паведамляецца, што пасля праверкі гандлёвы цэнтр запрацаваў у ранейшым рэжыме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.