У Салігорску стаяць шматметровыя жаночыя чэргі да гінеколага

На пачатку верасня ў Салігорску адчыніўся адрамантаваны будынак жаночай кансультацыі. Але ў прасторным памяшканні з новым абсталяваннем і добрым рамонтам не могуць прыняць усіх ахвочых, піша "Комсомольская правда". Днямі ў сацыяльных сетках з'явіліся фатаграфіі доўгіх чэргаў па талоны на прыём да лекара.
 
Намеснік галоўнага лекара па дзяцінстве і родадапамозе Салігорскай цэнтральнай раённай лякарні Леанід Царук кажа, што ў кансультацыі недахоп кадраў. Замест 19 спецыялістаў, якія патрабуюцца для нармальнай працы ўстановы, пацыентак прымаюць толькі 6. За працоўны дзень лекар можа агледзець толькі крыху больш за 20 жанчын. А трапіць на прыём хоча нашмат большая колькасць пацыентак, таму талонаў усім не хапае. 

Тых, каму кансультацыя спецыяліста патрабуецца тэрмінова, будуць прымаць у першую чаргу. А астатніх просяць паставіцца да сітуацыі з разуменнем і, калі ёсць магчымасць, крыху пачакаць.

Фота — esoligorsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі