У Савет Рэспублікі абралі Шчоткіну, Мясніковіча, Арду
13 верасня ў Беларусі адбываюцца выбары чальцоў Савета Рэспублікі. Ад кожнай вобласці і ад Мінска абіраюцца па восем чалавек — іх выбіраюць абласныя Саветы і Мінгарвыканкам. Яшчэ восем чальцоў прызначае кіраўнік дзяржавы. Такім чынам, агулам у Савет Рэспублікі ўваходзяць 64 сенатары.
Чальцамі Савета Рэспублікі ад Мінску, напрыклад, сталі міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Арда, амбасадар Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў. Ад Гомельшчыны ў Савет Рэспублікі ўвайшоў, да прыкладу, першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў.