У сераду ў Беларусі будзе ад +16 да +28
10 жніўня па паўночным захадзе нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Вецер будзе паўднёвы, з пераходам на паўночны 4-9 метраў за секунду. Пры навальніцах чакаюцца парывы ветру да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад 9 да 16 градусаў цяпла. Удзень на паўночным захадзе чакаецца +16, а на паўднёвым усходзе — да +28 градусаў.
У Мінску ўдзень прагназуюць 24-26 градусаў вышэй за нуль. Дождж магчымы толькі ўвечары.