У сераду на паўночным усходзе Беларусі чакаюцца замаразкі
У сераду на паўночным усходзе Беларусі чакаюцца замаразкі — ад 0 да мінус 4 градусаў. Ад чацвярга яны прагназуюцца і ў іншых рэгіёнах нашай краіны.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 12 кастрычніка будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і раніцай у Брэсцкай вобласці магчымыя невялікія дажджы. Вецер прагназуецца ўсходні, 6-11 метраў за секунду, удзень на поўдні магчымыя парывы да 14 метраў.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 1-7 цяпла, у дзённыя гадзіны — плюс 4-10 градусаў.
Як паведамляла Еўрарадыё, пасля чацвярга ў Беларусі пахаладае, ападкаў стане нашмат менш. Такое надвор'е захаваецца да канца тыдня.