У сераду ў Беларусі будзе 23-29 цяпла, дажджы чакаюцца толькі на ўсходзе
Уначы ў сераду, 29 чэрвеня, у Беларусі будзе 12-17 градусаў са знакам плюс, у Гомельскай вобласці — да 19. Удзень чакаецца 23-29 цяпла. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы месцмі прагназуюцца на ўсходзе нашай краіны. Падчас навальніц парывы ветру могуць складаць да 14 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Як паведамляла Еўрарадыё, спёка вернецца ў Беларусь ужо ў чацвер, 30 чэрвеня. У дзённыя гадзіны прагназуецца да 30-32 градусаў вышэй за нуль. Такая тэмпература паветра будзе трымацца да канца тыдня. Пры гэтым месцамі чакаюцца дажджы і навальніцы.