У сераду ў Беларусі будзе да +25, чакаюцца дажджы і навальніцы
У сераду, 3 жніўня, у нашай краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па словах сіноптыкаў, будзе пераменная воблачнасць, уначы і зранку месцамі магчымы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні з парывамі 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — да 14 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра будзе 9-15 градусаў цяпла, удзень яна падымецца да 19-25 са знакам "плюс".
У Мінску ўдзень чакаецца +19...+21. Прагназуецца невялікі дождж, верагоднасць навальніцы 60%.