У сераду ў Беларусі будзе да +25 і кароткачасовыя дажджы з навальніцамі
Сіноптыкі абяцаюць пераменную воблачнасць.
Удзень 29 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах чакаюцца навальніцы.
Вецер будзе паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду, днём яго парывы будуць дасягаць 14 метраў за секунду, адзначае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад 10 да 16 градусаў цяпла, удзень будзе +19...+25.
Фота: bymedia.net