У сераду ў Беларусі чакаецца да 24 цяпла, без ападкаў

У сераду ў Беларусі чакаецца да 24 цяпла, без ападкаў

У сераду, 14 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 5-12 градусаў цяпла (у Віцебскай вобласці месцамі — плюс 2-4, у Мінску — 10-12 градусаў), у дзённыя гадзіны — 14-21 градус вышэй за нуль (у сталіцы — плюс 15-17, у Брэсцкай вобласці — 22-24 цяпла), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі кажуць, што, нягледзячы на тое, што на бягучым тыдні будзе прахалодна, сярэдняя тэмпература перавысіць кліматычную норму на 2-4 градусы. У бліжэйшыя дні пераважна без ападкаў (толькі ў пятніцу на Віцебшчыне магчымыя кароткачасовыя дажджы). Ад чацвярга, 15 верасня, на паўночным усходзе Беларусі ўначы магчымыя слабыя замаразкі (ад 0 да мінус 2 градусаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі