У шахце "Беларуськалія" атрымаў траўму кіроўца
У шахце "Беларуськалія" атрымаў траўму кіроўца. Ён не саўладаў з кіраваннем транспартным сродкам, паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. Паводле яе слоў, здарэнне адбылося 22 чэрвеня. Кіроўца атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. Мужчыну шпіталізавалі. Следчыя органы праводзяць праверку.
Як паведамляла Еўрарадыё, 9 чэрвеня на "Беларуськаліі" загінуў 27-гадовы рабочы (на яго звалілася металічная канструкцыя). Папярэдняе здарэнне адбылося ў лістападзе мінулага года, на адным з участкаў рудніка 3-га рудаўпраўлення адбыўся выбух прыроднага метану. Тады таксама загінуў рабочы.