У Шчучынскім раёне ў лабавым сутыкненні аўтамабіляў пацярпелі 7 чалавек
У Шчучынскім раёне ў лабавым сутыкненні аўтамабіляў пацярпелі 7 чалавек. Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, аўтааварыя адбылася каля 17-й гадзіны ў нядзелю, 19 лістапада, на 22-м кіламетры аўтадарогі Беліца — Жалудок — Ражанка каля вёскі Ашмянцы. Там сутыкнуліся SEAT Toledo і Rover 620. З першага легкавіка ратавальнікі вызвалілі 18-гадовага кіроўцу і 17-гадовую дзяўчыну-пасажырку. Яшчэ адзін пасажыр выйшаў з машыны самастойна. У другім аўтамабілі знаходзіліся чатыры чалавекі.
“Гродзенская праўда” ўдакладняе, што з Шчучынскую раённую бальніцу шпіталізавалі пяць чалавек, чацвёра з іх — у рэанімацыі. Гэта ўсе маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 22 гадоў. У панядзелак пацярпелых перавязуць у бальніцы ў Гродна. Дваім удзельнікам ДТЗ меддапамогу аказалі на месцы.