У ШІЗА — за адмову «ўстаць і назвацца» супрацоўнікам адміністрацыі калоніі

Палітвязень Ціхан Осіпаў з жонкай Вольгай / Twitter
Палітвязень Ціхан Осіпаў з жонкай Вольгай / Twitter

Палітвязня Ціхана Осіпава змясцілі ў ШІЗА практычна адразу пасля этапу ў калонію і пазбавілі адной з трох дазволеных перадач у год. Прычына — адмова «ўстаць і назвацца» супрацоўнікам адміністрацыі. У ШІЗА ён прабудзе да 30 жніўня. Чарговую пасылку Ціхан атрымае толькі 23 снежня, паведамляе яго жонка Вольга.

"15 жніўня ён прыбыў у калонію, адкуль напісаў 6 радкоў. Радаваўся, што на тэрыторыі ёсць дрэвы, якія ён ужо год не бачыў (не лічачы падарожжаў з СІЗА ў суд). Пасля прыбыцця ў калонію ўсе знаходзяцца на карантыне (21 дзень). На ім дазволеныя толькі каранцінныя перадачы 1 раз у 30 дзён. Гэта перадача на 10 кг і ў яе ўваходзяць толькі яблыкі, апельсіны, лімоны, лук, часнык ... У калоніі ўзмоцненага рэжыму дазволены 3 перадачы ў год па 50 кг. Першай перадачы яго ўжо пазбавілі. Наступную можна будзе перадаць 23.12.21. У ШІЗА лісты ў абодва бакі не перадаюць. У мяне па-ранейшаму толькі тыя 6 радкоў", — піша жонка палітвязня Вольга Осіпава.

Нагадаем, Осіпава прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і замаху на забойства міліцыянтаў. У ноч з 10 на 11 жніўня 2020 га на вуліцы Прытыцкага ён наехаў на некалькіх міліцыянтаў: сілавікі спрабавалі выцягнуць яго з машыны, а кіроўца стаў ад іх уцякаць. Цялесных пашкоджанняў сілавікі пры гэтым не атрымалі. Потым ён утапіў машыну ў вадаёме і падаў заяву аб яе згоне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі