У Шклове з-за аварыі абмежавалі падачу вады ў жылыя дамы

У Шклове з-за аварыі на каналізацыйна-помпавай станцыі абмежаваная падача гарачай і халоднай вады ў жылыя дамы. Як паведаміў БелаПАН жыхар Шклова, экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў, ужо другі дзень супрацоўнікі ЖКГ не могуць ліквідаваць аварыю, таму знізілі ціск у вадаправодзе, каб паменшыць паступленне сцёкаў у каналізацыю.

"Гэтая помпавая станцыя знаходзіцца каля моста праз Дняпро і перапампоўвае фекаліі з усяго горада праз раку на ачышчальныя збудаванні. Вады ў горадзе няма на другіх паверхах і вышэй. Гарачай вады няма зусім", — сказаў Кастусёў.

У дыспетчарскай раённага ЖКГ пацвердзілі, што ўзніклі праблемы на каналізацыйна-помпавай станцыі, адзначыўшы, што робіцца ўсё для аднаўлення паўнавартаснага водазабеспячэння.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі