У школе ў Швецыі загінула каля дзясятка чалавек

У раёне, дзе адбылася страляніна / svt.se
У школе ў горадзе Эрэбру ў Швецыі, у якой вядзецца навучанне дарослых, загінула каля дзясятка чалавек. Цяпер паліцыя высвятляе асобы загінулых, піша svt.se. Раней паведамлялася пра 15 пацярпелых.
4 лютага стала вядома пра стральбу ў раёне школы (а адзін сведка казаў, што чуў выбухі). Зламыснікам быў "чалавек у масцы". Мяркуецца, што стралок забіты. Падрабязнасці здарэння дагэтуль не разгалошваюцца.
"Я з жалем успрыняў інфармацыю аб жахлівым акце гвалту ў Эрэбру. Мае думкі з пацярпелымі і іх сем'ямі, — піша прэм'ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан. — Гэта вельмі балючы дзень для ўсёй Швецыі. Мае думкі таксама з усімі тымі, чый звычайны школьны дзень ператварыўся ў кашмар..."
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.