У школы вернуць ваенрукоў

У школы вернуць ваенрукоў

У сярэдніх школах плануецца ўвесці пасаду кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні. Пра гэта міністр адукацыі Ігар Карпенка паведаміў на калегіі ведамства 30 кастрычніка, перадае БЕЛТА.

Падобная пасада існавала ў школах у савецкі час. Яна называлася "ваенрук" ("военный руководитель").

"Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача ўзмацніць выхаваўчую працу з падлеткамі і моладдзю. Педагогам важна фармаваць светапогляд падрастаючага пакалення, надаваць увагу яго грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, падрыхтоўцы да далейшага самастойнага жыцця. З мэтай далейшага ўдасканалення формаў і метадаў такой працы разглядаецца пытанне аб увядзенні ў школах пасады кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні", — заявіў міністр.

Ён спаслаўся на тое, што навучэнцы старэйшых класаў павінны рыхтавацца да рэспубліканскай спартакіяды па праграме зімовага і летняга мнагабор'я "Абаронца Айчыны" сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту.

Магчымымі формамі працы Карпенка назваў клопат пра ветэранаў, добраўпарадкаванне пахаванняў і воінскіх магіл, вывучэнне гісторыі воінскіх часцей і злучэнняў, партызанскіх атрадаў і падпольных груп, арганізацыю "зорных паходаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі