У Швецыі на мель села грузавое судна з п’яным расійскім экіпажам
У Швецыі на поўдзень ад порта Оскарсхамн села на мель грузовое судна. Капітан і штурман судна — грамадзяне Расіі, якія, паводле звестак паліцыі, у момант здарэння былі ў стане алкагольнага ап’янення.
37-гадовы капітан і 50-гадовы штурман былі затрыманыя. Штурмана таксама падазраюць у нядбайнасці і грубым парушэнні правілаў судаходства.
У паліўных баках судна было 44 тысячы літраў дызпаліва. Экстраныя службы зрабілі захады, каб перадухіліць яго ўцечку, паведамляе meduza.io са спасылкай на замежныя СМІ.