У Швецыі стартуе чэмпіянат свету па біятлоне, беларусы не мараць пра медалі

9 лютага ў шведскім Эстэрсундзе жаночай і мужчынскай спрынтарскімі гонкамі пачнецца чэмпіянат свету па біятлоне.  Пра прызавыя месцы кіраўніцтва нашай зборнай нават і не згадвае. Гэта і не дзіўна, бо на шасці папярэдніх этапах Кубка свету найбольшай удачай для нашых спартоўцаў было патрапленне ў трыццатку. Апошні раз беларускія мужчыны заваёўвалі медалі чэмпіянату свету ў 2003 годзе.

Сітуацыя ў жаночай камандзе больш абнадзейвае. Апошнія медалі былі ў 2005 годзе. Ачкі ў агульны залік Кубка свету ў цяперашнім сезоне заваявалі чатыры беларускі. Лідэрам нашай зборнай з’яўляецца 21-гадовая Дар’я Дамрачова, якая ў рэйтынгу Кубка свету займае 31-е месца.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі