У Швейцарыі з дапамогай 3D-прынтара стварылі працаздольнае штучнае сэрца. Відэа
У Швейцарыі з дапамогай 3D-прынтара навукоўцы з вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха стварылі працаздольнае штучнае сэрца. Яно важыць 390 грам і вытрымлівае каля трох тысяч скарачэнняў. Сэрца складаецца з двух страўнічкаў, якія падзелены спецыяльнай камерай — яна выконвае ролю цягліц, надзімаючыся і здзімаючыся.
Швейцарскія навукоўцы вырашылі распрацаваць апарат, які яшчэ больш стане падобным да сапраўднага сэрца: і па памерах, і па функцыях. І пры гэтым будзе такім жа мяккім, піша сайт nn.by.