У СІЗА КДБ знаходзіцца высокапастаўлены супрацоўнік МНС
Высокапастаўлены супрацоўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі затрыманы і знаходзіцца ў следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Пра гэта парталу tut.by паведаміў кіраўнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.
Першы намеснік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Тулай быў затрыманы яшчэ ў канцы 2015 года, але афіцыйна пра гэта было заяўлена толькі цяпер.
Па словах Пабяржына, у дачыненні да яго распачата крымінальная справа па арт. 429 ("Незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці") і па ч.2 арт. 430 ("Атрыманне хабару").
У лютым 2016 года на пасаду першага намесніка начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС быў прызначаны Віталь Суша.