У Слоніме п'яны малады чалавек учыніў пагром у паліклініцы
Ён зламаў два тэлефоны і выкінуў амбулаторныя карткі пацыентаў. Распачатая крымінальная справа.
У Слоніме распачалі крымінальную справу па факце хуліганства ў памяшканні паліклінікі, якая месціцца на першым паверсе інтэрната. З інфармацыі прэс-службы міліцыі Гродзенскай вобласці можна меркаваць, што малады мужчына (ці яго дзяўчына) працаваў у паліклініцы і пасля працоўнага дня там застаўся разам са сваёй сяброўкай. Яны выпівалі, а пасля пасварыліся. Мужчына стаў ламаць усё, што трапляла пад руку.
Шум у паліклініцы пачулі на вахце інтэрната і выклікалі міліцыю. У выніку зламысніка часова затрымалі. Ён паспеў зламаць два тэлефоны і выкінуць амбулаторныя карткі пацыентаў. Мужчына знаходзіцца на волі. Яму пагражае да трох гадоў зняволення.
Здымак з архіву. Фота: Fotolia