У Слоніме знайшлі выбуховае прыстасаванне
Яно знаходзілася ў доме мясцовага жыхара.
У Слоніме праваахоўнікі знайшлі выбуховае прыстасаванне. Яно знаходзілася па месцы жыхарства 25-гадовага мужчыны. Распачатая крымінальная справа, інфармуе "Газета Слонімская" са спасылкай на раённы аддзел Следчага камітэта.
Дарэчы, сёлета ў навагоднюю ноч 54-гадовы жыхар адной з вёсак Слонімскага раёна вырашыў наладзіць салют каля вясковага клуба. Для гэтага ён прынёс з уласнага гаражу боепрыпас, які знайшоў на палігоне. Мужчына падпаліў яго, адбыўся выбух, у выніку пацярпеў сам "падрыўнік" і яшчэ два чалавекі. Былі распачатыя дзве крымінальныя справы.
Здымак з архіву. Фота: Fotolia