У Слуцку 12-гадовы раварыст трапіў пад колы машыны
У Слуцку 12-гадовы раварыст трапіў пад колы аўто. Як паведамляе ДАІ Мінскай вобласці, здарэнне адбылося 11 траўня ў 19.30. Хлопец ехаў роварам па праезнай частцы і рухаўся праз скрыжаванне раўназначных дарог. Там яго збіў аўтамабіль “Пежо”, за рулём якога была 27-гадовая дзяўчына.
Падлетак атрымаў пашкоджанні і быў дастаўлены ў лякарню. Па факце дарожнага здарэння ладзяць праверку.
Ад пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 26 ДТЗ з удзелам непаўналетніх. У выніку гэтых аварыяў 3 дзяцей загінулі, 27 былі траўмаваныя.