У Сочы пад іншым прозвішчам знайшлі бабулю, якая знікла ў Гомелі
У Сочы пад іншым прозвішчам знайшлі бабулю, якая некалькі месяцаў таму знікла ў Гомелі. Высветлілася, што 86-гадовая жанчына хацела пабачыць мора і збірала на паездку грошы, але сваякам пра свае планы не гаварыла. Яна даехала да Бранска, адкуль і паехала ў Сочы.
Знайсці беларуску ўдалося з дапамогай інфармацыі і фота, змешчаных у інтэрнэце. Персанал псіханеўралагічнай бальніцы Сочы пазнаў сваю пацыентку. Жанчына туды патрапіла з-за сваіх дзіўных паводзін. Яе ўжо забралі на радзіму сваякі, інфармуе сайт sb.by.