У спекулянтаў купіць білеты на БАТЭ-“Зеніт” можна амаль у кожны сектар
Хоць афіцыйна купіць білеты на гэты матч немагчыма ўжо два тыдні, спекулянты прапаноўваюць даволі вялікі выбар сектараў. Праўда, кошты вагаюцца ад 90 тысяч да 100 долараў. Карэспандэнт Еўрарадыё паспрабаваў набыць білет у перакупшчыкаў.
Каля стадыёна “Дынама” маладзёнаў з білетамі шукаць не трэба, яны прапаноўваюць вам сае паслугі з большым імпэтам, чым любая гандлярка на рынку.
Спекулянты: “Цікавяць білеты на Батэ-Зеніт? Колькі?”
Еўрарадыё: “Білеты чатыры…”
Спекулянты: “Зробім. Каштаваць будуць па 90-100 тысяч. Ёсць адзін за 50 тысяч на сёмым сектары за варотамі”.
Еўрарадыё: “Як дорага. Калі б тысяч па 60-70… Я хачу пайсці з дзяўчынай…”
Спекулянты: “Ну дык бяры адзін за 50, туды пасадзіш дзяўчыну, а сам пойдзеш на 24-ы сектар. Альбо нават на адну сядуху сядзіце ўдваіх”.
Еўрарадыё: “А калі я вазьму чатыры білеты па 90-100 тысяч, то ці добра будзе глядзець футбол?”
Спекулянты: “Поле добра відаць, месцы на 8-9 шэрагу”.
Еўрарадыё: “І які сектар атрымаецца?”.
Спекулянты: “Сёмы, восьмы альбо дзявяты”.
Еўрарадыё: “А калі я пашлю кампанію і усё ж пайду з дзяўчынай, колькі будуць каштаваць месцы на цэнтральных сектарах, напрыклад, на 12-м ці другім?”
Спекулянты: “160 тысяч”
Еўрарадыё: “!!!…”
Спекулянты: “Ды супакойся ты, не хвалюйся так (смяюцца). Вы як з Аляскі прыехалі. Апошнія білеты прадаваліся ў касах паўмесяца таму. На мінулы матч з “Ювентусам” мы самі куплялі білеты па 200 тысяч”.
Адзін са спекулянтаў: “Я зараз пішу смс аднаму чалавеку. Ён папрасіў забраніраваць білет на 13-ы сектар за сто долараў. А ты яшчэ думаеш, браць білет за 90 тысяч ці не браць…”.
Па звестках міліцыянтаў, якія ўжо затрымалі некалькіх спекулянтаў, білеты, што прадаюцца перакупшчыкамі, набываліся ў касах мінскага і барысаўскага стадыёна. Цікава, што тады білеты прадаваліся па 4 штукі на рукі.
Дарэчы, у Расіі схема з продажам білетаў куды больш жорсткая, чым у Беларусі. Вось так білеты прадаюцца на матчы “Зеніта”.
“Увага! Білеты прадаюцца толькі пры наяўнасці пашпарта, у тым ліку і заўзятарам каманд гасцей, з разліку адзін білет у адны рукі.
Ксеракопіі пашпарта і даверанасці пры набыцці білета несапраўдныя.
Дзеці да 14 гадоў могуць купіць квіткі, прад'явіўшы пасведчанне аб нараджэнні.
Бацькі дзяцей, якія маюць адпаведныя запісы ў пашпартах, могуць купіць білеты для сваіх дзяцей. Прад'яўленне пасведчання аб нараджэнні і ў гэтым выпадку абавязкова”.
Інфармацыя з афіцыйнага сайта Зеніта.
Фота: БАТЭ