У спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі — амаль 5000 аб'ектаў
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь уключаныя 4 тыс. 786 аб'ектаў. Такая лічба значыцца па стане на 1 снежня 2008 года. У спіс уваходзяць матэрыяльныя нерухомыя аб'екты (іх 4 тыс. 660), нематэрыяльныя, кшталту гербаў, фальклорных традыцыяў (іх 54), а таксама рухомыя каштоўнасці —прадметы антыкварыяту, скарбы, кнігі, абразы, карціны (71).
Па словах супрацоўнікаў Міністэрства культуры Беларусі, цяпер ідзе збор першасных матэрыялаў для распрацоўкі дасье намінацыі "Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся". Яго мяркуюць падаць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
БЕЛТА