У справе аб крадзяжы зброі ў Баранавіцкім гарнізоне яшчэ тры прысуды

У справе аб крадзяжы зброі ў Баранавіцкім гарнізоне яшчэ тры прысуды

Пяць прысудаў вынесена па справе аб крадзяжы зброі і боепрыпасаў у Баранавіцкім гарнізоне. Гэта вынікае з паведамлення прэс-службы Вярхоўнага суда. Раней паведамлялася пра прысуд палкоўніку і яго сваяку, якіх асудзілі 4 траўня. Вайсковец тады атрымаў 4 гады, а другі фігурант 2 гады калоніі.

Цяпер высвятляецца, што яшчэ тры прысуды па рэзанансная справе былі вынесеныя яшчэ ў сакавіку. Усіх асудзілі за незаконнае набыццё, захоўванне і нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

1 сакавіка прысуд абвясцілі камандзіру аддзялення аховы роты матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння з вайсковай часткі 29 969. Старшыну-кантрактніка пазбавілі звання і накіравалі ў калонію ўзмоцненага рэжыму на 2,5 гады.

13 сакавіка асудзілі старшага лейтэнанта: ён пазбаўлены звання і атрымаў 4 гады пазбаўлення волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Яшчэ адзін фігурант быў асуджаны 26 сакавіка: яму далі 2 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пра пазбаўлення звання не паведамляецца.

Справа аб раскраданні зброі ў Баранавіцкім гарнізоне была распачатая ў жніўні 2018 года. Усяго па ёй праходзяць 20 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі