У спрынце на заключным этапе Кубка свету Домрачава заняла 21-е месца

У спрынце на заключным этапе Кубка свету Домрачава заняла 21-е месца

У жаночым спрынце на заключным этапе Кубка свету па біятлоне Дар'я Домрачава заняла 21-е месца. Спаборніцтвы прайшлі 17 сакавіка ў нарвежскім Халменколене. 7,5 км спартсменка адолела за 22 хвіліны 4,3 секунды, зарабіўшы тры штрафныя кругі. 

Першае месца заняла фінка Мары Лаўканен (20.33,5; без промахаў), срэбра — у францужанкі Жусцін Брэза (+7,9; без промахаў), бронза — у францужанкі Анаіс Бяскон (+23,1; без промахаў).

На старт агулам выйшлі 103 удзельніцы. Надзея Скардзіна прыйшла да фінішу 49-й, Крысціна Ільчанка — 51-й, Дынара Алімбекава — 58-й, Ірына Крыўко — 69-й.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі