У Крыме спыняюць завод "Крымскі тытан" за выкіды хімічных рэчываў у атмасферу

У Крыме спыняюць завод "Крымскі тытан" за выкіды хімічных рэчываў у атмасферу

Улады Крыма заявілі, што спыняюць завод "Крымскі тытан" на поўначы паўвострава. Прычына — некантраляваныя выкіды хімічных рэчываў у паветра. Пра гэта, як перадае hromadske.ua, заявіў кіраўнік акупаванага Расіяй Крыма Сяргей Аксёнаў. Прыпыніць працу завода плануецца на два тыдні. 

Па яго словах, ужо пагашаныя тры з васьмі вытворчых печаў. Аксёнаў паабяцаў правесці расследаванне падзей на заводзе.

Ён дадаў, што рабочыя завода ад спынення прадпрыемства не пацерпяць: заробак ім выплацяць цалкам. 

Звесткі пра выкід у атмасферу невядомага рэчыва з "Крымскага тытана" з'явіліся 27 жніўня ў расійскіх СМІ. На дахах дамоў і лісці дрэў у горадзе Армянску ўтварыўся масляністы налёт. 28 жніўня служба правоў спажыўцоў РФ паведаміла, што жыхарам Крыма нічога не пагражае ад выкіду невядомага рэчыва ў атмасферу.

Аднак на выкіды ў атмасферу з Крыма сталі скардзіцца жыхары Херсонскай вобласці Украіны.

4 верасня стала вядома, што з крымскага горада Армянска з-за выкідаў на "Крымскім тытане" эвакуююць дзяцей.

Завод "Крымскі тытан" з'яўляецца адным з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе вытворцаў дыяксіду тытану, які выкарыстоўваецца для вырабу лакафарбавай прадукцыі, пластмас, каўчуку, гумы і г.д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі