У сталіцы выкрытая наркатычная інтэрнэт-крама

Мінскі наркакантроль паведаміў пра закрыццё невялікай інтэрнэт-крамы, дзе прадавалі наркотыкі. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, затрыманыя два арганізатары “бізнэсу” і два “мінёры”, які раскладалі наркотык па схованках.

У той жа дзень міліцыя затрымала хлопца і дзяўчыну, якія пастаўлялі ў Беларусь амфетамін. Канфіскавана 50 грамаў псіхатропа.

Амаль усім затрыманым (апроч аднаго 17-гадовага “мінёра”) — ад 20 да 30 гадоў. Крымінальныя справы ў дачыненні да іх распачатыя не паводле крымінальнага кодэксу, а паводле новага  антынаркатычнага Дэкрэта №6. Гэта азначае, што пакаранне можа скласці мінімум 8 і максімум 15 год пазбаўлення волі.

Тым часам на самым папулярным у СНД наркатычным форуме, дзе размяшчаюцца аб’явы пад Беларусь, толькі другога лютага да 15.00 было размешчана 15 прапановаў па набыцці наркотыкаў. Два тыдні таму колькасць прапановаў у інтэрнэце была такой самай. Між тым наркадылеры ўсё ж сутыкаюцца з праблемамі: яны па-ранейшаму актыўна шукаюць новых “мінёраў”, прапаноўваюць зніжкі і не ўздымаюць кошты на прадукцыю, нягледзячы на падзенне вартасці беларускага рубля. Буйныя інтэрнэт-крамы выстаўляюць аб’явы аб пакупцы базаў дадзеных на адрасы наркаспажыўцоў, каб выходзіць на іх наўпрост.

Тэндэнцыі такія, што рызыкуюць сёння як пакупнікі наркотыкаў (пад выглядам інтэрнэт-крамы можа хавацца так званая кібервыведка), так і “мінёры” (праваахоўнікі навучыліся лавіць наркараскладчыкаў  і нават арганізатараў інтэрнэт-крамаў).

Фота: c-z-m.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі