У Стаўбцоўскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з трактарам, загінуў пасажыр
У Стаўбцоўскім раёне мікрааўтобус Mercedes Sprinter сутыкнуўся з трактарам. Загінуў пасажыр апошняга транспартнага сродку — выпаў з кабіны і трапіў пад колы прычэпу. Праз гадзіну ён памёр у бальніцы. Здарэнне адбылося ўвечары 20 верасня. Як інфармуе тэлеканал СТБ, мяркуецца, што кіроўца мікрааўтобуса выбраў няправільную хуткасць і дыстанцыю, з-за чаго і сутыкнуўся з прычэпам. Ён атрымаў цяжкія траўмы і шпіталізаваны. Распачатая крымінальная справа, высвятляюцца ўсе абставіны ДТЗ.
Фота: ctv.by