У Стаўбцоўскім раёне раварыст загінуў пад коламі мікрааўтобуса
У Стаўбцоўскім раёне каля вёскі Ператокі раварыст загінуў пад коламі мікрааўтобуса. Здарэнне адбылося позна ўвечары 2 лістапада на 277-м кіламетры аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа РФ. Як інфармуе прэс-служба УДАІ Мінскага аблвыканкама, 36-гадовы кіроўца на аўтамабілі Mercedes-Benz Sprinter рухаўся ў напрамку сталіцы. Раварыст рухаўся ў спадародным накірунку. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы, яго асобу высвятляюць праваахоўнікі.
Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа.