У Стоўбцах прайшоў агульны пікет альтэрнатыўных кандыдатаў
24 ліпеня ў Стоўбцах прайшоў агульны пікет альтэрнатыўных кандыдатаў. На ім былі прадстаўнікі кандыдатаў у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, Сяргея Чэрачня і Андрэя Дзмітрыева, а таксама незарэгістраванага кандыдатам Віктара Бабарыкі. У сустрэчы з людзьмі ўдзельнічаў Дзмітрыеў. У яго пыталіся, ці не збіраецца ён здымацца на карысць Ціханоўскай? "Тады могуць зняць Святлану Ціханоўскую, таму рабіць гэтага не варта", — цытуе словы кандыдата ў прэзідэнты Радыё Свабода.
На пікеце раздавалі белыя стужкі — знак прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай, які прапанавала Вераніка Цапкала.
svaboda.org
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.