У студзені беларускі бізнес страціў амаль 3 млрд долараў
Шакуючыя дадзеныя пра фінансавыя вынікі працы беларускіх кампаній апублікаваў Белстат.
Амаль 8 тысяч кампаній Беларусі страцілі ў студзені 2015-га 42,9 трыльёна рублёў, гэта 2,98 млрд долараў у эквіваленце. Паводле дадзеных Белстата, стратнымі былі амаль 29% кампаній. Кожная з іх у сярэднім згубіла за першы месяц бягучага года па $1,7 млн. "Наша ніва" нагадвае, што год таму беларускія кампаніі мелі чысты прыбытак каля 260 млн долараў.
Адзначаецца, што ў справаздачу Белстата не ўваходзяць банкі, страхавыя і бюджэтныя арганізацыі, а таксама дробны бізнес.
Эканаміст Сяргей Чалы ў каментары "Нашай ніве" кажа, што гэта вынік вонкавых умоваў, а не гаспадарання. Гаворка ідзе пра страты на курсавой розніцы, "бухгалтарскія страты, якія можна будзе спісаць цягам двух гадоў у любым графіку, змяншаючы прыбытак".
Фота: Fotolia