У суботу беларускія біятланісты возьмуць удзел у спрынце на чэмпіянаце свету
У суботу, 5 сакавіка, беларускія біятланісты возьмуць удзел у спрынце на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі. У мужчын ён пачнецца ў 13.30 паводле беларускага часу (дыстанцыя — 10 км), у жанчын — у 16.30 (на 7,5 км). Жывыя трансляцыі запланаваныя на тэлеканале "Беларусь 5".
Як стала вядома, Раман Елятноў стартуе 5-м, Уладзімір Чапелін — 33-м, Аляксандр Дарожка — 71-м, а Максім Верабей — 89-м. Ірына Крыўко стартуе 26-й, Надзея Скардзіна — 54-й, Анастасія Дубарэзава — 68-й, Ганна Сола — 92-й, інфармуе "Прессбол".