У суботу ў Беларусі будзе цёпла, месцамі пройдуць дажджы і навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 28 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман.
Вецер будзе паўночна-ўсходнім ад 2 да 7 метраў за секунду, пры навальніцах парывісты, да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 9 да 15 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да плюс 21-26 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Падобнае надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня.