У суботу пройдуць дажджы, будзе да +17

У суботу пройдуць дажджы, будзе да +17

У бліжэйшыя суткі, 24 верасня, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман.

Вецер прагназуецца заходні, 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 11-17 градусаў цяпла.

У панядзелак, 26 верасня уначы і раніцай месцамі па краіне чакаюцца замаразкі ад 0 да -2, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяродзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі