У суботу сіноптыкі абяцаюць у Беларусі халаднаватае надвор’е з дажджамі

У суботу сіноптыкі абяцаюць у Беларусі халаднаватае надвор’е з дажджамі

У бліжэйшыя суткі, 11 чэрвеня, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі сіноптыкі прадказваюць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах навальніцы.

Вецер будзе заходні 4-9 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду. Удзень парывы могуць дасягаць 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 да 13 градусаў цяпла, удзень будзе 12-18 градусаў, па паўднёвым усходзе — да +20, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі