У суботу ў Беларусі будзе моцны вецер і да 8 градусаў цяпла

У суботу ў Беларусі будзе моцны вецер і да 8 градусаў цяпла

У бліжэйшыя суткі, 30 студзеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — дождж, а ўначы і раніцай з мокрым снегам. Месцамі магчымы слабы галалёд, на асобных частках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёва-заходні 6-11 метраў за секунду, парывы да 14 метраў за секунду, удзень парывы дасягнуць 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3, удзень будзе 2-8 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі