У суботу ў Беларусі чакаецца галалёдзіца і да 2-7 градусаў марозу

У суботу ў Беларусі чакаецца галалёдзіца і да 2-7 градусаў марозу

У суботу, 11 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Істотных ападкаў не прагназуецца. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, магчымы слабы туман і шэрань. Па прагнозах сіноптыкаў, вецер будзе няўстойлівы 2-7 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра апусціццца да 6-12 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца -2...-7.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі