У суботу ў Беларусі чакаюцца дождж, мокры снег і моцны вецер

У суботу ў Беларусі чакаюцца дождж, мокры снег і моцны вецер

На суботу, 2 красавіка, у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы і раніцай амаль па ўсёй краіне чакаюцца дажджы і мокры снег (удзень магчымыя толькі на ўсходзе), месцамі — моцныя ападкі. Будзе моцны вецер, які раніцай і ў дзённыя гадзіны ўзмоцніцца да 15-20 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ўначы яна складзе ад 2 градусаў марозу да 3 цяпла, удзень — 3-8 градусаў са знакам плюс, у Брэсцкай вобласці — да 10 цяпла, піша ў Facebook Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю, 3 красавіка, будзе пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны чакаецца ад мінус 5 да плюс 1 градуса, у дзённыя — 5-10 градусаў вышэй за нуль, на Брэстчыне — 11-14 цяпла.

Рабаў адзначае, што ў пачатку наступнага тыдня ў Беларусі пацяплее.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі