У суботу ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы
Уначы ў суботу, 9 ліпеня, месцамі па Беларусі чакаюцца дажджы. Удзень ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй нашай краіне, у асобных раёнах магчымыя моцныя дажджы і навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, 5-10 метраў за секунду (падчас навальніц — парывы да 14 метраў).
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе плюс 10-15 градусаў, у дзённыя — ад 17 да 23 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пачатку наступнага тыдня ў нашай краіне пацяплее, пры гэтым ападкі працягнуцца.