У суботу ў Беларусі месцамі чакаюцца невялікія дажджы
У бліжэйшыя суткі, 3 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы будзе без ападкаў, а ўдзень у асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі машчымы слабы туман.
Вецер будзе заходні, 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца 19-25 градусаў вышэй за нуль, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.