У суботу ў чэмпіянаце Беларусі па футболе працягнецца барацьба за “золата”
У суботу, 18 лістапада, у чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе працягнецца барацьба за “золата”. А 14-й гадзіне ў шасці гарадах краіны пачнуцца восем матчаў 29-га тура. За чэмпіёнства змагаюцца “Шахцёр” (65 ачкоў), БАТЭ (64) і мінскае “Дынама” (62 ачкі). Салігорцы прымаюць жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”, барысаўчане — гродзенскі “Нёман”, мінскае “Дынама” — “Крумкачы”, якія змагаюцца за месца ў эліце (у пятніцу стала вядома, што каманда нарэшце знайшла інвестара).
Іншыя матчы тура: “Слуцк” — “Віцебск”, “Іслач” — “Дняпро”, “Славія” — “Нафтан”, “Дынама” (Брэст) — “Гарадзея”, “Мінск” — “Гомель”. Яшчэ адной інтрыгай застаецца тое, хто зойме 4-е месца, якое дае права на ўдзел у кваліфікацыі Лігі Еўропы. Яго пакуль з 47 ачкамі займаюць брэсцкія дынамаўцы. У “Нёмана” 46 ачкоў, у жодзінцаў — 45. Ідзе барацьба і за захаванне месца ў эліце. З ёй развітваецца аўтсайдэр “Нафтан”, у якога 10 ачкоў. “Дняпро” мае 25 ачкоў, “Мінск” — 23, “Крумкачы” — 22, “Іслач” — 21, “Славія” — 20 ачкоў. Кожная з гэтых каманд у выніку можа апынуцца на перадапошнім месцы.
У чэмпіянаце яшчэ застанецца правесці апошні, 30-ы тур.