У Талачыне ў школе мерзнуць дзеці
СШ № 3 у Талачыне
У Талачыне ў сярэдняй школе № 3 мерзнуць дзеці. Пра гэта старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Субоціну распавяла маці дваіх вучняў, якая датэлефанавалася на "прамую лінію".
"Дзеці мерзнуць. Асабліва ў класах, якія выходзяць на паўночны бок. Прамерзлыя сцены, — цытуе словы жанчыны vitvesti.by. — Прычым, такая сітуацыя складваецца не першую зіму. Мы звярталіся да мясцовых уладаў, яны абяцаюць нешта зрабіць, але пакуль выніку няма".
Кіраўнік вобласці паабяцаў узяць сітуацыю пад асабісты кантроль і даручыў талачынскім кіраўнікам разабрацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.