У тайніку легкавога аўтамабіля мытнікі знайшлі 90 кг аленевых рагоў
Брэсцкія мытнікі ў Макранах знайшлі ў "Фотксвагене" хованку з аленевымі рагамі, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
21-гадовы беспрацоўны жыхар Брэсцкага раёна вяртаўся з Украіны і выбраў "зялёны" калідор, дзе не трэба падаваць пісьмовую мытную дэкларацыю.
Мытнікі правялі агляд і выявілі, што аўтамабіль мае газабалонную ўстаноўку, а ў паліўным баку ляжаць незадэклараваныя 92 кг распілаваных аленевых рагоў. Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт кантрабанды складае больш за 3500 рублёў. У адпаведнасці з заканадаўствам, такі тавар было неабходна дэклараваць. Да таго ж, на яго патрэбны ветэрынарны сертыфікат.
На мужчыну пачалі адміністрацыйную справу. Яго аўтамабіль (1992 года выпуску) затрыманы да рашэння суда.