У Тэатра беларускай арміі з'явіўся новы кіраўнік

Арцём Пінчук — новы кіраўнік Тэатра беларускай арміі

Арцём Пінчук — новы кіраўнік Тэатра беларускай арміі / sb.by

У Тэатра беларускай арміі з'явіўся новы мастацкі кіраўнік. Ім стаў 33-гадовы Арцём Пінчук.

Як расказвала Еўрарадыё, у снежні 2024-га з пасады мастацкага кіраўніка тэатра была звольненая Марына Дударава. Яна займала гэтую пасаду з 2013 года. Прычыны звальнення не паведамляліся.

Арцём Пінчук нарадзіўся ў жніўні 1991 года ў Мазыры. У 2014-м ён скончыў факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва па спецыяльнасці "народная творчасць (тэатральная)" універсітэта культуры і мастацтваў. Ад таго часу Пінчук працаваў у сталічным Новым драматычным тэатры як актор і рэжысёр. Таксама ён удзельнічаў у праектах тэатра "Тэрыторыя мюзікла".

У Маладзёжным тэатры эстрады Пінчук, як адзначае сайт "Зеркало", грае ў гістарычнай меладраме "Без тэрміну даўнасці". Ён выконвае ролю ваеннага контрразведчыка маёра Святлова. Па чарзе з ім ў гэтай ролі заняты Руслан Чарнецкі, які летась стаў міністрам культуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі