У "Тэхнапарку" два гады не працуе новая лінія за 6,6 млн еўра

У "Тэхнапарку" два гады не працуе новая лінія за 6,6 млн еўра

Факты безгаспадарчасці выявіла праверка, якую правеў Камітэт дзярэкантролю ў камунальным вытворча-гандлёвым унітарным прадпрыемстве "Мінскі абласны тэхнапарк".

Як паведамляецца на сайце ведамства, на прадпрыемстве з моманту ўводу ў эксплуатацыю не выкарыстоўваецца лінія па перапрацоўцы электрычнага і электроннага абсталявання коштам 6,6 млн еўра. Між тым, з гэтага часу парйшло ўжо два гады. Лінія была набытая ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнай дамовы. Для дапрацоўкі гэтай лініі і далейшага выкарыстання трэба набыць дадатковае абсталяванне прыблізна на 60 тысяч дэнамінаваных рублёў.

Выявілася таксама, што лінію змантавалі ў будынку, будаўніцтва якога дагэтуль не завершанае.

Лінію куплялі на крэдыт, выдадзены пад гарантыі Мінаблвыканкама. Цяпер прадпрыемства аплочвае крэдыты і адсоткі па іх, але не атрымлівае якой-небудзь аддачы ад набытага маёмасці. Пры гэтым сыравіна, прывезеная для перапрацоўкі (халадзільнікі і тэлевізары), захламляюць тэрыторыю прадпрыемства.

Таксама пад небам іржавее распрацаваны прадпрыемствам доследны ўзор шасі з прывадам рабочых органаў машыны самаходнай механізацыі з нізкім ціскам колаў на глебе. На яго распрацоўку было накіравана 157 тысяч рублёў "новымі". Распрацаваны ўзор не адпавядаў заяўленым патрабаванням, таму камісія яго не прыняла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі