У трох матчах футбольнага чэмпіянату Беларусі перамаглі госці

"Гомель" у гасцях перамог "Белшыну" — 2:1, "Нафтан" таксама на чужым полі выйграў у "Тарпеда-БелАЗ" — 1:0, у Салігорску гродзенскі "Нёман" перамог "Слуцк" — 2:0.



Сёння праходзіць яшчэ адзін матч — мінскае "Дынама" на стадыёне "Трактар" прымае магілёўскае "Дняпро".
 

У чацвер, 12 чэрвеня, згуляюць БАТЭ і "Шахцёр", брэсцкае "Дынама" і "Мінск".

У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ, у якога 26 ачкоў, у мінскага "Дынама" — 23, у "Нафтана" пасля сённяшняй перамогі стала 22.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі