У Туркменіі абменнікі спынілі продаж валюты
Абменныя пункты ў Туркменіі 12 студзеня перасталі прадаваць замежную валюту. Яны спасылаюцца на распараджэнне Цэнтральнага банка. Гэтая мера выклікала скачок курса долара на чорным рынку, перадае АФН.
Цэнтральны банк Туркменіі не публікаваў ніякіх афіцыйных дакументаў або заяваў наконт гэтага на сваім вэб-сайце і быў недаступны для каментароў ў аўторак, перадае Reuters.
У апошнія месяцы ў Ашхабадзе штодня можна было бачыць вялізныя чэргі каля абменнікаў. Туркмены мянялі свае ашчаджэнні на долары і еўра, баючыся, што ўлады зноў дэвальвуюць нацыянальную валюту.
Туркменія, найбуйнейшы экспарцёр прыроднага газу ў Цэнтральнай Азіі, 1 студзень 2015 года правяла дэвальвацыю маната прыкладна на 19% — да 3,50 за долар. Таму на пачатку гэтага года насельніцтва чакала чарговай дэвальвацыі.
Пасля адмовы абменных пунктаў прадаваць долар курс маната на чорным рынку патаннеў да 4,00-4,20 маната за 1 долар. Перад гэтым курс складаў 3,60-3,70 маната за 1 долар.
Фота: yaplakal.com